БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц

12.10.2025 / 17:18

Nashaniva.com

Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у школе ў вёсцы Парэчча, у якой Яўгенія Янішчыц вучылася ў 9‑10 класах. Аднак цяпер гэтую школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя, паведаміла ў сацсетках пісьменніца Аксана Спрынчан.

Фота Аксаны Спрынчан

Пасля закрыцця школы экспанаты склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку, дзе яны цяпер і стаяць.

Пры гэтым, як сцвярджаецца, Мерчыцкі этнаграфічны музей, які знаходзіцца ў былой школе, дзе Янішчыц вучылася ў 5—8 класах, адмовіўся ўзяць гэтыя экспанаты да сябе, хоць мае прасторныя памяшканні. Больш таго — у гэтым музеі нібыта няма нават партрэта знакамітай зямлячкі. 

Фота Аксаны Спрынчан

Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — беларуская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне, з ранняга дзяцінства захаплялася паэзіяй, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газетах і часопісах, была вядомай і прызнанай паэткай. Паводле слоў Васіля Быкава, «Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая». У 1988 годзе скончыла жыццё самагубствам, скочыўшы з акна шматпавярховіка ў Мінску.

Чытайце таксама:

Не страляйце ў ластавак

«Адкуль жа ўзяўся той — рэальны ці ілюзорны — чорны чалавек, які падштурхнуў Янішчыц да балконнага поручня?»

Яе называлі палескай ластаўкай

«Не вядзіцеся на павеўную моду — падглядаць за класікамі ў замочную адтуліну»

Каментары да артыкула