У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма
Украіна зноў нанесла ўдар па нафтабазе ў Феадосіі. Яна палае.
Уначы пасля атакі беспілотнікаў пачаўся магутны пажар на нафтабазе Феадосіі. У сеціве з'явіліся фота і відэа магутнага пажару. На ранішніх фота бачны моцны дым, які ідзе ад нафтабазы.
Інфармацыю пра пажар пацвердзіў прызначаны Расіяй кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.
«Пацярпелых, па дадзеных на бягучы момант, няма. Усе профільныя службы ўжо працуюць на месцы. Папярэдне сіламі СПА збіта больш за 20 беспілотнікаў», — напісаў ён.
У Сімферопалі і на большай частцы паўвострава адключаны мабільны інтэрнэт, паведамляюць падпісчыкі канала «Крымскі вецер».