БЕЛ Ł РУС

УСУ адкінулі расіян каля чатырох населеных пунктаў у Данецкай вобласці

13.10.2025 / 8:41

Nashaniva.com

УСУ правялі паспяховыя контрнаступальныя дзеянні ў Данецкай вобласці, адкінуўшы расійскія войскі каля чатырох населеных пунктаў. У той жа час акупанты працягваюць ціск і працягваюць пасоўванне.

Паводле абноўленых дадзеных ад аналітыкаў DeepState, украінскім абаронцам удалося адціснуць расіян у раёнах населеных пунктаў Новае Шахава, Залаты Калодзезь, Кучараў Яр і Навапаўлаўка на Пакроўскім кірунку.

У той жа час DeepState паведамляе, што сітуацыя на гэтых участках застаецца вельмі складанай. Расійскія войскі працягваюць штурмавыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула