БЕЛ Ł РУС

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме

13.10.2025 / 10:32

Nashaniva.com

У Мінску зафіксавана хваля махлярства пад выглядам анлайн-продажаў кветак. Падман адбываецца праз фэйкавыя профілі ў інстаграме. Ахвярамі схемы, паводле СК, сталі ўжо каля 80 чалавек, а агульная сума стратаў склала не менш за 15 000 рублёў.

Як распавядае адна з ахвяр — жыхар Цэнтральнага раёна Мінска, ён убачыў рэкламу кветкавага магазіна, звярнуўся да прадаўца, атрымаў рэквізіты для аплаты і спасылку на менеджара пад імем @belbuketikby. Мужчына перайшоў па спасылцы, увёў дадзеныя банкаўскай карты і пашпарта, у тым ліку і фота дакумента. Пасля гэтага перапіска была выдалена, а з рахунку зніклі грошы — букет яму так і не даставілі.

Затым з’явілася падазроная актыўнасць на рахунку, і мужчына вымушаны быў тэрмінова яго заблакаваць.

Заведзены крымінальныя справы па арт. 209 (махлярства).

Рэкамендацыі для бяспечных анлайн-пакупак:

купляйце толькі на вядомых і правераных сайтах;

правярайце водгукі на розных платформах, асабліва адмоўныя;

па магчымасці пазбягайце перадаплаты або карыстайцеся бяспечнымі спосабамі аплаты;

не перадавайце асабістыя і банкаўскія даныя, CVV-коды і фота дакументаў;

не пераходзьце па падазроных спасылках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула