БЕЛ Ł РУС

Скрадзеныя на мінскай СТА ноўтбукі знайшлі па слядах абутку

13.10.2025 / 11:22

Nashaniva.com

У пачатку верасня дырэктар адной з станцый тэхнічнага абслугоўвання паведаміў у міліцыю пра крадзеж ноўтбукаў, што належаць кампаніі.

На месца выехала следча-аператыўная група са спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Былі выяўленыя сляды рук і абутку. Пры праверцы слядоў рук, эксперты ўстанавілі супадзенне з 44‑гадовым мінчуком, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Зламыснік быў неўзабаве затрыманы, а маёмасць вернута ўладальніку.

Па слядах абутку была праведзеная судовая трасалагічная экспертыза і ўстаноўлена супадзенне слядоў з падэшвай абутку падазраванага. Заведзеная крымінальная справа за крадзёж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула