Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе
Сёння ў Стакгольме названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе. Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі Джоэль Мокір, Філіп Агьён і Пітэр Хоўіт «за тлумачэнне інавацыйнага эканамічнага росту».
Палова прэміі дасталася Джоэлу Мокіру з амерыканскага Паўночна-Заходняга ўніверсітэта. Другую палову падзялілі Філіп Агіён з французскага Калежа дэ Франс і Пітэр Хоўіт з Лонданскай школы эканомікі.
«За апошнія два стагоддзі свет упершыню ў гісторыі стаў сведкам устойлівага эканамічнага росту. Гэта дазволіла велізарнай колькасці людзей выбрацца з беднасці і заклала аснову нашага росквіту», — патлумачыла прэмію гэтага года Шведская акадэмія навук.
«Лаўрэаты Джоэл Мокір, Філіп Агіён і Пітэр Хоўіт патлумачылі, як інавацыі даюць імпульс для далейшага прагрэсу».
У пятніцу лаўрэатам нобелеўскім лаўрэатам міру стала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, а нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры — венгр Ласла Краснагаркаі.