БЕЛ Ł РУС

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны

13.10.2025 / 15:7

Nashaniva.com

У панядзелак, 13 кастрычніка, прэзідэнт ЗША выступіў з урачыстай прамовай у парламенце Ізраіля. «Закладнікі вярнуліся! Як жа добра вымаўляць гэтыя словы», —— сказаў ён.

«Пасля столькіх гадоў войнаў і пагроз — сёння рэгіён спакойны», — адзначыў Трамп.

Ён заявіў пра «гістарычнае світанне новага Блізкага Усходу», сказаўшы: «Мы стаім на парозе аднаго з найвялікшых дыпламатычных дасягненняў», піша Newsru.co.il

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху адзначыў выбітную ролю Трампа ў вяртанні закладнікаў, якіх утрымлівалі тэрарысты ў Газе. Прэм’ер падзякаваў прэзідэнту ЗША за мноства праізраільскіх крокаў — ад пераносу пасольства ў Ерусалім да падтрымкі Ізраіля ў вайне супраць ХАМАСа, Ірана і хусітаў.

Лідар ізраільскай апазіцыі Яір Лапід заявіў у сваёй прамове, звяртаючыся да Трампа: «Спадар прэзідэнт, вы выратавалі жыцці нашых закладнікаў. Але вы выратавалі значна больш. Вы выратавалі душы тых, хто смуткуе, чые блізкія цяпер будуць пахаваныя ў зямлі Ізраіля. Вы выратавалі тысячы салдат, якія больш не загінуць у баі. Вы выратавалі мільёны ад жахаў вайны. Вы выратавалі значна больш, чым адно жыццё, а кожнае жыццё — гэта цэлы мір».

Чытайце таксама:

Трампу ў Ізраілі падарылі залатога голуба міру

Жыхары Тэль-Авіва расцягнулі перад прылётам Трампа на пляжы велізарны банер «Дзякуй!», каб ён быў бачны з самалёта

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў

Палесцінская адміністрацыя гатовая супрацоўнічаць, але выстаўляе тры ўмовы

Каментары да артыкула