БЕЛ Ł РУС

Найгоршае фота за ўсе часы: Трамп абурыўся здымкам на вокладцы часопіса Time

14.10.2025 / 10:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў абурэнне з-за фотаздымка на вокладцы часопіса Time, прысвечанага яго ролі ў мірным урэгуляванні канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС. 

Трамп адзначыў, што часопіс напісаў пра яго «адносна добры артыкул», але фотаздымак, «магчыма, найгоршы за ўвесь час».

На вокладцы змешчана фатаграфія Трампа, зробленая знізу.

«Яны зрабілі так, што мае валасы «зніклі», і змясцілі нешта, што лунае над маёй галавой. Гэта выглядала як карона, але вельмі маленькая. Вельмі дзіўна!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён таксама дадаў, што ніколі не любіў здымкаў з ніжняга ракурсу, але гэты здымак вельмі кепскі, і яго трэба адклікаць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула