БЕЛ Ł РУС

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу

14.10.2025 / 11:27

Nashaniva.com

Махляры пераканалі дзяўчыну аддаць усе сямейныя зберажэнні пад выглядам дапамогі ў дэклараванні грошай. Кур’ера, які забраў наяўныя, затрымалі, паведамілі ў Мінскім РУУС.

У Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС звярнулася жыхарка аграгарадка Лясны. Яна распавяла, што яе дачка пад выглядам дэкларавання грошай перадала махлярам 44 000 даляраў і 9 000 еўра. Гэтыя грошы сям’я адкладала на куплю кватэры.

— 10 кастрычніка 15‑гадовай дзяўчынцы патэлефанавалі невядомыя і пераканалі «задэклараваць» наяўныя, што захоўваліся дома. Махляры яшчэ і дапамогу сваю прапанавалі: грошы забярэ кур’ер і адвязе ў адпаведныя органы. Дзяўчына асабіста перадала кур’еру грошы. Маці дачкі даведалася пра здзейсненае толькі праз два дні, — распавялі падрабязнасці ў Мінскім РУУС.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі кур’ера, аднак грошы ён паспеў пакласці на пададзены махлярамі рахунак крыптакашалька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула