Магчыма, ЗША змогуць перадаць Украіне толькі 20—50 ракет Tomahawk
Пытанне, магчыма, будзе абмяркоўвацца на сустрэчы Трампа і Зяленскага.
Фота: Smith Collection/Gado/Getty Images
ЗША змогуць паставіць Украіне толькі ад 20 да 50 ракет Tomahawk, што істотна не паўплывае на дынаміку баявых дзеянняў і сітуацыю на полі бою. Пра гэта расказала дырэктарка абароннай праграмы ў аналітычным цэнтры Center for a New American Security Стэйсі Пэціджон, піша Financial Times.
Дональд Трамп сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім у Вашынгтоне 17 кастрычніка, каб абмеркаваць, як яны могуць прымусіць расійскага лідара сесці за стол перамоваў, у тым ліку праз магчымасць паставак ракет Tomahawk для Кіева.
Чытайце таксама:
Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?