БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга Сяргея Кавалёва пра беларускую літаратуру з 1985 па 2020 год

14.10.2025 / 13:47

Nashaniva.com

У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду».

Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады, піша bellit.info.

У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, эсэістыка і крытыка), творчыя індывідуальнасці (Кастусь Тарасаў, Алег Бембель (Зьніч), Сяргей Дубавец, Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Вялянцін Акудовіч, Макс Шчур, Альгерд Бахарэвіч і інш.), выкарыстоўваюцца розныя літаратуразнаўчыя метадалогіі (даследаванне аўтарскіх стратэгій і траекторый, геапаэтыка, кампаратывістыка і інш.).

Кніга неўзабаве мае з’явіцца ў продажы на сайце выдавецтва Wydawnictwo.umcs.eu.

Сяргей Кавалёў падзяліўся зместам кнігі:

Уводзіны

І. Маніфесты, праграмы, дэкларацыі

Маніхвэст Тутэйшых і адлюстраванне ідэйна-эстэтычнай праграмы «Тутэйшых» у афіцыйным друку

Новая культурная сітуацыя: ідэйна-эстэтычныя праграма адроджанай «Нашай Нівы»

ІІ. Паэзія, проза, драматургія

Апостал нонканфармізму: ранні перыяд творчасці Зьніча (Алега Бембеля)

Карабель у бурлівым моры часу: раман Кастуся Тарасава «Пагоня на Грунвальд»

Прарок — блазен — легенда: аўтарская траекторыя Анатоля Сыса

Полацк — Вільня — Масква… Паэтычныя і біяграфічныя вандроўкі Алега Мінкіна

Канцэпт свабоды ў сучаснай беларускай паэзіі (на матэрыяле праекту «Радыё Свабоды» Верш на свабоду)

Беларускі патрыятызм рускамоўнай прозы: раман-фэнтэзі Нікі Ракіцінай «Гонитва»

Таямніца Імаверскай Кнігі: раман Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

Вобраз краіны і грамадства ў люстэрку сучаснай драматургіі (на прыкладзе п’ес «Экспонаты» Вячаслава Дурнянкова, «Слава Героям» Паўла Ар’е, «Опиум» Віталія Каралёва)

ІІІ. Эсэістыка, крытыка, літаратуразнаўства

Беларусы ў Парыжы: версія Альгерда Бахарэвіча

Беларускі Сізіф у люстэрку часу: хронікі Валянціна Акудовіча

На памежжы крытыкі і літаратуразнаўства: культурны градыент Ганны Кісліцынай

Адкрывальнік новых імёнаў: рунь Арнольда Макміліна

Біяграфічны нарыс з элементамі літаратуразнаўства: Андрэй Мельнікаў пра Анатоля Сыса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула