БЕЛ Ł РУС

Зяленскі даручыў Сырскаму разгледзець пытанне стварэння ў Адэсе ваеннай адміністрацыі

14.10.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны даручыў галоўнакамандуючаму УСУ Аляксандру Сырскаму разгледзець пытанне магчымасці стварэння Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Сырскі ў верасні 2022 года падчас наведвання Ізюма. Фота: Metin AktaÅ / Anadolu Agency via Getty Images

24 верасня грамадзянін Іван Казачук падаў прэзідэнту Украіны петыцыю, у якой заклікаў стварыць у Адэсе гарадскую ваенную адміністрацыю «для забеспячэння бесперапыннага і эфектыўнага функцыянавання органаў улады ў горадзе Адэса ва ўмовах ваеннага становішча».

Сваю просьбу ён аргументаваў тым, што горад мае стратэгічнае значэнне як «вялікі транспартны, партовы і лагістычны цэнтр на поўдні Украіны», а таксама знаходзіцца «ў непасрэднай блізкасці да раёнаў вядзення баявых дзеянняў і тэрыторый з павышаным узроўнем пагроз», акрамя таго, «эфектыўнае і бесперапыннае функцыянаванне органаў улады ў горадзе з’яўляецца пытаннем нацыянальнай бяспекі і абароны».

Петыцыю падтрымалі больш за 25 тысяч украінцаў, што неабходна, таму Зяленскі даў на яе адказ і даў даручэнне Сырскаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула