БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху: Калі ХАМАС адмовіцца скласці зброю, пачнецца сапраўдны хаос

15.10.2025 / 8:46

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што раззбраенне ХАМАС з'яўляецца наступным важным крокам у рамках мірнага працэсу пасля вяртання закладнікаў.

Біньямін Нетаньяху падчас выступу на Генасамблеі ААН 26 верасня 2025 года. Фота: Michael M. Santiago / Getty Images

Нагадаем, што ў панядзелак ХАМАС вярнуў 20 апошніх закладнікаў, захопленых падчас тэрарыстычнай атакі на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года, а цяпер вяртае целы забітых. 

«Па-першае, ХАМАС павінен скласці зброю, а па-другое, вы павінны пераканацца, што ў Газе няма зброевых заводаў. У Газу не ўвозіцца кантрабандная зброя. Гэта дэмілітарызацыя», — сказаў Нетаньяху ў сераду ў інтэрв’ю тэлеканалу CBS.

Паводле яго слоў, калі ХАМАС адмовіцца выканаць гэтыя ўмовы, «пачнецца сапраўдны хаос».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула