БЕЛ Ł РУС

Золата ўжо каштуе 4200 даляраў

15.10.2025 / 8:51

Nashaniva.com

Кошт золата абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы $4 200 за тройскую унцыю, сведчаць даныя гандлёвай пляцоўкі Comex.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Цэны на золата аднавілі рост пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне 100‑працэнтных пошлін на экспарт з Кітая. Інвестары баяцца, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем аднавіцца.

Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці. Яно стала адным з найбольш прыбытковых актываў у 2025 годзе. Рост склаў амаль 50 працэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула