У Магілёве «Бабуліна крынка» выпусціла 150‑кілаграмовае марожанае ў ражку
Нацыянальны рэкорд быў устаноўлены ў Магілёве — кампанія «Бабуліна крынка» зрабіла самае вялікае ў Беларусі сметанковае марожанае. Яго вага дасягнула 150 кілаграмаў.
Пра ўстанаўленне новага «смачнага» рэкорду паведамляе праект «Кніга рэкордаў Беларусі».
«Рэкорд са смакам дзяцінства! — пішуць аўтары праекта. — Такога гіганцкага ражка Беларусь яшчэ не бачыла».