БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскай вобласці выкапалі моркву вагой адзін кілаграм

15.10.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Такую моркву выкапалі ў вёсцы Сушышкі Воранаўскага раёна.

«Звычайная градка, звычайнае насенне, як звычайна, чакалі добрага ўраджаю, але на такія вынікі, вядома, не разлічвалі», — кажа чытачка Newgrodno.by.

Падчас збору ўраджаю яна звярнула ўвагу на плод незвычайна вялікага памеру. Для праверкі моркву паклалі на вагі. Вага склала 985 грамаў!

Што рабіць з гіганцкай морквай, гаспадары пакуль не вырашылі.

Дарэчы, самая вялікая морква ў свеце была даўжынёй больш за 6 метраў. Яе вырасцілі ў Аўстраліі.

Фота Guinness World Records

А ў ЗША калісьці выкопалі моркву вагой больш за 10 кг. Заўважым, што ў абодвух гэтых выпадках фермеры спецыяльна вырошчвалі рэкардсменаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула