БЕЛ Ł РУС

Расійская мадэль расказала, што беларуску Веру прадалі на органы ў М’янме і спалілі цела

15.10.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Беларуска паехала працаваць у Тайланд, але ў выніку апынулася ў М'янме як рабыня.

Пра трагічную гісторыю беларускі Веры расказвае расійскі Mash са спасылкай на расіянку з Чыты, якую выратавалі ад рабства ў Азіі.

Беларуска шукала працу за мяжой. Яна прыляцела на сумоўе ў Бангкок, але замест подыума дзяўчыну вывезлі ў М’янму і зрабілі рабыняй. З абавязкаў: быць прыгожай, абслугоўваць «гаспадароў» і разводзіць багацеяў на грошы. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка.

Спачатку за яе цела нібыта патрабавалі $500 тысяч, а пазней сказалі родным, што загінулую крэміравалі. Зараз сям’я нібыта вядзе перамовы аб вяртанні праху на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула