З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне
Традыцыйны штогадовы рэйтынг самых «моцных» пашпартоў свету прадставіла кампанія Henley & Partners. Яна грунтавалася на даных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.
Фота ілюстрацыйнае
Лідарам рэйтынгу, як і ў мінулым годзе, стаў Сінгапур — яго грамадзяне могуць паехаць у 193 краіны з 227 без візы.
На другім месцы Паўднёвая Карэя — яе грамадзянам даступныя 190 бязвізавых напрамкаў, а на трэцім — Японія са 189 напрамкамі.
Далей ідуць адразу пяць еўрапейскіх краін — Германія, Італія, Люксембург, Іспанія і Швейцарыя — у іх па 188 бязвізавых краін.
Суседзі Беларусі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выглядаюць на агульным фоне вельмі добра: з пашпартам Польшчы даступныя 185 краін, з пашпартам Латвіі — 182, з пашпартам Літвы — 181. З украінскім можна ехаць у 144, а з расійскім — у 114.
З беларускім пашпартам без візы можна ехаць толькі ў 80 краін, столькі ж сама міжурадавых дамоў пра бязвіз мае Тайланд.
Зрэшты, у параўнанні з аўтсаўдарамі ў спісе гэта таксама няблага.
Найгоршым сёлета таксама традыцыйна аказаўся Афганістан — яго грамадзяне могуць паехаць без візы ўсяго ў 24 краіны. Сірыйцам даступныя 26, а грамадзянам Ірака — 29 кірункаў. Пакістанцаў, якіх збіраюцца масава запрашаць беларускія ўлады, без візаў гатовыя прымаць толькі 33 краіны, такі ж паказчык і ў ахопленага грамадзянскай вайной Емена.
Чытайце таксама:
У Шэнгенскай зоне пачала дзейнічаць новая сістэма, якая цалкам мяняе парадак перасячэння межаў
МЗС: Бязвіз з Лаосам яшчэ не працуе
Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?
Расіяне, набліжаныя да Крамля, сотнямі атрымліваюць сербскія пашпарты, якія даюць бязвіз у Еўрасаюз