Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн
Анатоль Вольскі ўзначальваў Амсціслаўскую раённую цэнтралізаваную клубную сістэму.
Анатоль Вольскі. Фота з «Укантакце»
Анатолю Вольскаму з Амсціслава 35 гадоў. Вядома, што ён жанаты, што любіў падарожжы, гісторыю і краязнаўства.
Анатоль кіраваў Амсціслаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы: фестывалі, дыскатэкі. Таксама ён музыка і дыджэй у родным горадзе.
Вольскага асудзілі ў 2025 годзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) — меркавана, па справе Гаюна.
Падобна, што яму прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію.
Чытайце таксама:
Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання