БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка паведаміла пра змены раскладу некаторых цягнікоў

16.10.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка часова зменіць расклад руху цягнікоў на ўчастку Магілёў — Орша 29 кастрычніка 2025 года. Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Копысь — Шклоў. У гэты дзень некаторыя цягнікі будуць ісці па змененым маршруце, а частка рэйсаў будзе ўвогуле адменена, паведамляе прэс-служба БЧ.

Фота ілюстрацыйнае

Так, цягнік № 634/633 Камунары — Гродна 29 кастрычніка пойдзе абхадным маршрутам праз Клімавічы, Крычаў-1, Ходасы, Цёмны Лес, Пагодзіна і Оршу, пасля чаго працягне рух па звычайным раскладзе да Гродна. На ўчастку Крычаў — Магілёў — Орша гэты цягнік хадзіць не будзе.

Цягнік № 606 Брэст — Полацк (з бесперасадачнымі вагонамі Гомель — Полацк), што адпраўляецца 28 кастрычніка, таксама пойдзе па змененым раскладзе.

Рэйсы цягніка № 705/706 Полацк — Магілёў — Полацк будуць адмененыя.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў улічыць гэтыя змены пры планаванні паездак і выбачаецца за часовыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Сілавікі правядуць рэйды па вакзалах і цягніках

Адзін з цягнікоў з Расіі ў Беларусь затрымаўся ў дарозе

Белчыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў на восеньскія канікулы

Каментары да артыкула