У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў
Прычынай смерці стаў украінскі дрон. Яшчэ адзін расійскі прапагандыст, Юрый Вайткевіч, цяжка паранены, але жывы.
«Іван Зуеў загінуў у Запарожскай вобласці пры выкананні журналісцкага задання, цяжка паранены ваенкар Юрый Вайткевіч. Зуеў загінуў у выніку ўдару ўкраінскага беспілотніка», — гаворыцца ў паведамленні прапагандысцкага агенцтва «Россия сегодня».
Чытайце таксама:
Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі
Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ