БЕЛ Ł РУС

У суботу будуць моцныя дажджы, у нядзелю — мокры снег

17.10.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на выходныя.

У суботу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над тэрыторыяй нашай краіны. Часам пройдуць дажджы, днём месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы.

Ноччу +3..+9°С, па поўначы краіны 0..+2°С; максімальная днём +4..+10°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +11..+13°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, месцамі чакаюцца моцныя ападкі (дождж, мокры снег).

Ноччу -2..+5°С, максімальная днём +3..+9°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула