БЕЛ Ł РУС

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

17.10.2025 / 14:25

Nashaniva.com

У выйгрышы толькі расійская ўдава Паўла Філончыка — маладога хлопца з Мазыра.

Павел Філончык. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Паўлу Філончыку было 28 гадоў. Ён родам з Мазыра. Мяркуючы па сацсетках, вучыўся на факультэце фізічнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Філончык працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Невядома, ці ёсць у яго судзімасці, але ў нейкі момант свайго жыцця ён моцна злоўжываў алкаголем. Не пазней за 2023 год пераехаў у Расію — працаваў там, перыядычна браў мікразаймы і крэдыты.

Апошнім часам Павел жыў у вёсцы Ракава Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласці Расіі. Працаваў рабочым у санаторыі «Вікторыя», які знаходзіцца там жа.

У маі гэтага года ён ажаніўся з расіянкай з Пушкіна. А неўзабаве завербаваўся на вайну, і 18 ліпеня выклаў першае фота адтуль.

Па інфармацыі праекта «Хачу жыць», яго прызналі загінулым 28 жніўня 2025 года, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Удава з Пушкіна атрымае грошы за смерць беларуса.

Чытайце таксама:

Камуніст з Гомеля запісаўся добраахвотнікам на вайну на баку Расіі. І загінуў

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Каментары да артыкула