Германія спакойна паставілася да адмовы выдаць ёй падазраванага ў падрыве «Паўночнага патока»
Міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль пракаментаваў пастанову польскага суда, які раней адмовіў нямецкаму боку ў экстрадыцыі грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ж., якога падазраюць у падрыве газаправодаў «Паўночны паток». Заяву нямецкага міністра прыводзіць RMF24.
Уладзімір Ж. на судзе. Фота: PAP/Rafał Guz
Вадэфуль адзначыў, што нямецкі бок паважае рашэнне суда ў Польшчы.
«У Польшчы судом была прынятая пастанова, якую я паважаю, бо мы прызнаем прынцып падзелу ўладаў», — сказаў ён.
Міністр дадаў, што роля выканаўчай улады не заключаецца ва ўмяшанні ў рашэнні судоў, «асабліва ў іншых краінах».
Раней паведамлялася, што Акруговы суд у Варшаве не пагадзіўся выдаць падазраванага ў падрыве газаправодаў Уладзіміра Ж. нямецкаму боку і адмяніў яго часовы арышт.
Украінца Уладзіміра Ж. затрымалі ў польскім Прушкаве 30 верасня на падставе нямецкага еўрапейскага ордара на арышт па справе аб выбухах на газаправодах «Паўночныя патокі». Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра Уладзіміра Жураўлёва, ордар на арышт якога Нямеччына выдала ў чэрвені 2024 года.
Чытайце таксама:
Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»
Туск: Польшча не выдасць Германіі арыштаванага за падрыў «Паўночных патокаў»
У Польшчы затрымалі ўкраінца, якога падазраюць у падрыве «Паўночных патокаў»