БЕЛ Ł РУС

У Мінску рабочы загінуў падчас пажару ў СТА

17.10.2025 / 23:19

Nashaniva.com

Пажар адбыўся на СТА раніцай 17 кастрычніка. Падчас ліквідацыі агню ратавальнікі эвакуявалі з памяшкання двух мужчын, паведамілі ў Следчым камітэце.

Фота з адкрытых крыніц

Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, 40‑гадовы слесар памёр, а ягоны 48‑гадовы калега дастаўлены ў бальніцу.

Пры пільным аглядзе следчыя ва ўзаемадзеянні з экспертамі знайшлі пад лесвіцай у памяшканні ачаг узгарання. Адна з версій узнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула