БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага

18.10.2025 / 9:56

Nashaniva.com

17‑18 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту праходзіць «Душэўны фестываль». Учора на першым канцэрце арганізатары сабралі большую частку залі — нягледзячы на тое, што квіткі прадаваліся па 74‑229 рублёў. Чым забаўлялі?

Большая частка залы была занята. Фота: sb.by

«Душэўны фестываль» праходзіць у Мінску не ўпершыню — летась на ім сабралі поўную залу ў Палацы спорту.

@muzmedia_by Татьяна Куртукова на Душевном фестивале в Минске. 7 СЕНТЯБРЯ В РАМКАХ ДУШЕВНОГО ФЕСТИВАЛЯ СОСТОЯЛСЯ НАРОДНЫЙ КОНЦЕРТ «ДУША НАРОДНАЯ». Генеральные партнеры фестиваля: БПС- Сбербанк и Платежная система Белкарт. #душевныйфестиваль #музыкадлядуши #шансон #душевноерадио ♬ оригинальный звук - MUZMEDIA.BY

Леташняе выступленне на фестывалі

Арганізатар фестывалю — «Душэўнае радыё». Гэту радыёстанцыю запусціла кампанія «Музычная частата», звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук. Учора, дарэчы, пачала вяшчаць яшчэ адна яе радыёстанцыя — «Радыё Шансон».

Канцэрт «Любімы шансон» у межах «Душэўнага фестывалю»

У першы дзень хэдлайнерам фестывалю быў расійскі шансон-выканаўца Міхаіл Шуфуцінскі — вядомы па мемным хіце пра 3 верасня.

Міхаіл Шафуцінскі на «Душэўным фестывалі». Фота: БелТА

Выступілі таксама Герман Цітоў, Аляксей Пятрухін, Афіна, групы «БумеR», «Рождество».

Спявак Герман Цітоў. Фота: sb.by

На вечар 18 кастрычніка запланаваныя спевы «Буранаўскіх бабуль». У канцэрце сярод іншых будзе ўдзельнічаць Аляксандра Мелех — гэта яна праспявала песню «Ах, Аляксандр» у гонар Лукашэнкі.

Беларускія артысты на «Душэўным фестывалі» традыцыйна ў меншасці: з 22 заяўленых на сайце праграм толькі дзевяць не з Расіі.

Скрыншот: dushevnyj-fest.by

Зрэшты, права распачаць першы канцэрт «Любімы шансон» дасталася беларусу Віталю Гардзею. Вядучай гэтага канцэрта была беларуская спявачка Вікторыя Алешка, разам з Юрыем Царовым і Аляксандрам Мяжанным.

Публіка на «Душэўным фестывалі». Фота: БелТА

Фота: БелТА

Фота: sb.by

Фота: БелТА

Канцэрт цалкам плануюць паказаць па дзяржаўным тэлебачанні праз тыдзень, 25 кастрычніка.

Рэакцыі на першы канцэрт фестывалю 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула