БЕЛ Ł РУС

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

18.10.2025 / 19:5

Nashaniva.com

У апошнія выхадныя кастрычніка і ў першыя выхадныя лістапада ў сталічным Батанічным садзе ў сталіцы пройдзе фестываль агню. Праграма фестывалю будзе доўжыцца цэлы дзень, аднак непасрэдна фаер-шоу ў двух актах запланавана на 19:00 і 21:00 (24 і 31 кастрычніка — толькі адно шоу ў 21:00).

Фота ілюстрацыйнае

На фестывалі будзе канцэрт, вогненная фотазона, бясплатная дзіцячая зона і фуд-корт. На працягу дня будуць працаваць кірмаш рамеснікаў і забавы для дзяцей.

Квіток каштуе 20 рублёў, для дзяцей і пенсіянераў — ільготы.

Фестываль пройдзе ў некалькі этапаў: з 24 па 26 кастрычніка і зноў 31 кастрычніка, а таксама 1 і 2 лістапада.

Час працы фестывалю — з 10:00 да 22:00, пры гэтым асноўная шоу-праграма будзе стартаваць з 17:00.

Аналагічнае мерапрыемства прайшло ў Батанічным садзе ў мінулым годзе, тады арганізацыяй засталіся задаволеныя не ўсе.

Чытайце таксама:

«Шуму шмат, а відаць мала». У Мінску прайшоў фестываль агню, на якім многія таго агню і не пабачылі

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу

Каментары да артыкула