Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу
У хлопчыкаў дыягназавалі сур'ёзныя траўмы, апёкі, ірваныя раны і парэзы, паведамляюць тэлеграм-каналы Следчага камітэта і Мінздароўя.
Месца выбуху. Фота: СК
Інцыдэнт здарыўся 19 кастрычніка на ўскраіне аграгарадка Чарнаручча Шклоўскага раёна. Падлеткі 13 і 14 гадоў эксперыментавалі з порахам, у выніку чаго адбыўся выбух.
Аднаго з іх даставілі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, другога — у Рэспубліканскі цэнтр агнястрэльнай і мінна-выбуховай траўмы на базе Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра ў Мінску.
Следчыя высвятляюць абставіны траўмавання падлеткаў.
Месца выбуху. Фота: СК