БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк уводзіць новыя абмежаванні па некаторых аперацыях з карткамі для абароны ад махляроў

20.10.2025 / 10:5

Nashaniva.com

Банк уводзіць шэраг абмежаванняў пры здзяйсненні некаторых аперацый.

Раней банкам устаноўлены ліміты на зняцце грошай з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак Беларусбанка (токенаў, згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы наяўных цягам аднаго дня ў памеры не больш за 600 рублёў з картак «Аксаміт» і не больш за 1000 рублёў — з іншых картак банка.

З 24 лістапада цягам аднаго дня можна будзе атрымаць не больш за 600 рублёў з картак «Аксаміт» і не больш за 1000 рублёў — з іншых картак банка пры зняцці грошай бескантактным спосабам, у тым ліку з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак Беларусбанка (токенаў, згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах) у банкаматах Беларусбанка і іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі.

За межамі краіны такія аперацыі будуць забароненыя.

Зняць названыя ліміты па картках клуба «Аксаміт» можна будзе толькі ў аддзяленнях банка па заяве трымальніка карткі або яго прадстаўніка на падставе даверанасці. Для іншых картак банка адмена лімітаў магчымая ў аддзяленнях банка, а таксама па званку ў кантакт-цэнтр па нумары 147.

У выпадку, калі кліент ужо адмяняў устаноўленыя раней ліміты, абмежаванні, што ўводзяцца з 24 лістапада, да яго картак прымяняцца не будуць.

Падрабязней з абмежаваннямі можна азнаёміцца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула