Лукашэнка прапанаваў расіянам зняць сумесны фільм пра Лі Харві Освальда
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зняць фільм пра Лі Харві Освальда, які, як лічыцца, забіў прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Пра гэта палітык заявіў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія Арцёмам Здунавым, піша БелТА.
Джон Кенэдзі са сваёй жонкай Жаклін у лімузіне за некалькі хвілін да стральбы, што адбылася 22 лістапада 1963 года ў Даласе. Фота: Wikimedia Commons
Адна з напрамкаў супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам — кіновытворчасць.
«Вы ўмееце гэта рабіць. Мы былі б вельмі зацікаўленыя ў абмене досведам і кадравай дапамозе. Мы вялікую ўвагу цяпер надаем кінематографу. Кіно — найважнейшае з мастацтваў, — сказаў Лукашэнка. — Ведаю, што ёсць задума зняць, па-мойму, шматсерыйны фільм пра Освальда. Мы былі б у гэтым вельмі зацікаўленыя і маглі б прадаставіць свае паслугі, пляцоўку і заняцца пошукам фінансавання гэтага, упэўнены, найцікавейшага фільма».
Як вядома, Лі Харві Освальд у другой палове 1950‑х папрасіў прытулку ў СССР і некалькі год жыў у Мінску.
Чытайце таксама:
60 гадоў з забойства Кенэдзі. Ці можа «Ніхто» змяніць курс гісторыі?
Памёр агент Сакрэтнай службы, які закрыў сваім целам Жаклін Кенэдзі падчас замаху Лі Харві Освальда