БЕЛ Ł РУС

Памятаеце суддзю Мінгарсуда, які адмовіўся судзіць палітвязня і звольніўся? Вось дзе ён цяпер

20.10.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Дзмітрый Цыкал паспеў папрацаваць у Беларусі і ў пракуратуры, і ў судовай сістэме, а пасля з’ехаў за мяжу.

Дзмітрый Цыкал. Фота: advokat-tsykal.ru

Былы беларускі суддзя Дзмітрый Цыкал працуе адвакатам у Расіі. Ён з’яўляецца членам Адвакацкай палаты Маскоўскай вобласці і ажыццяўляе дзейнасць у Калегіі адвакатаў Масквы «Шарыеў і партнёры».

Шарыеў у Беларусі паспеў папрацаваць у органах пракуратуры (2009-2015), а пасля ў судовай сістэме (2015-2022). Ён скончыў кар’еру на пасадзе суддзі Мінскага гарадскога суда.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», кар’ера Цыкала пайшла ўніз пасля таго, як адмовіўся судзіць палітвязня Ціхана Осіпава за «замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў».

У ноч на 11 жніўня 2020 года Осіпаў наехаў на сваёй машыне на сілавікоў, якія разганялі дэманстрантаў. Цыкал вырашыў, што гэта адпавядае «гвалту ў адносінах супрацоўніка». Суддзю давялося мяняць проста пасярод працэсу на іншага, Пятра Арлова. У выніку той прысудзіў Осіпаву 11 гадоў зняволення, а сам пайшоў на павышэнне, стаў першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Цыкал напісаў заяву на звальненне, якую праз паўгода задаволілі.

Пры гэтым сам Цыкал таксама быў датычны да палітычнага пераследу. Яшчэ на пасадзе суддзі Першамайскага суда Мінска ён штрафаваў актывістаў — у тым ліку Змітра Дашкевіча і Паўла Вінаградава. Таксама даваў суткі ўдзельнікам Дня Волі — 2017.

Дый як суддзя Мінскага гарадскога суда пакідаў удзельнікам пратэстаў неадэкватныя тэрміны.

Пасля адстаўкі Цыкал з’ехаў у Расію, дзе змог атрымаць ліцэнзію адваката.

Дзмітрый Цыкал

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула