Беларуса дэпартавалі з Польшчы пасля таго, як два разы злавілі п'яным за рулём
Беларуса выслалі з Польшчы пасля таго, як ён двойчы трапіў у паліцыю за язду ў нецвярозым стане. Пра гэта паведаміў Сілезскі аддзел польскай пагранічнай службы.
Фота: slaski.strazgraniczna.pl
Першы выпадак адбыўся ў чэрвені: мужчына кіраваў аўтамабілем, маючы 1,6 праміле алкаголю ў крыві. За гэта яго аштрафавалі і пазбавілі правоў на кіраванне на пяць гадоў.
Аднак 13 кастрычніка беларус зноў сеў за руль п’яны — алкатэстар паказаў 1,4 праміле.
Пасля паўторнага парушэння ўлады Польшчы прынялі рашэнне дэпартаваць беларуса і забараніць яму ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на дзесяць гадоў. Мужчыну пад канвоем даставілі да мяжы і перадалі беларускім памежнікам.
Чытайце таксама:
Латвія загадала больш як 800 расійскім грамадзянам пакінуць краіну
З Польшчы дэпартавалі беларуса, які адбываў пакаранне ў мясцовай турме