БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн завяршыў курс прамянёвай тэрапіі

21.10.2025 / 11:37

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША завяршыў курс прамянёвай тэрапіі для лячэння агрэсіўнага раку прадстальнай залозы, паведамляе CBS News.

Джон Байдэн. Фота: Susan Walsh / AP

Прэс-сакратар Байдэна Кэлі Скалі пацвердзіла, што 82‑гадовы палітык завяршыў некалькі тыдняў лячэння ў Penn Medicine Radiation Oncology у Філадэльфіі.

Дачка 82‑гадовага Байдэна Эшлі апублікавала відэа, на якім былы прэзідэнт ЗША звоніць у званочак, што сімвалізуе завяршэнне курса лячэння. Яна падзякавала медыцынскаму персаналу і адзначыла мужнасць бацькі на працягу ўсяго працэсу.

Пасля завяршэння прамянёвай тэрапіі дактары будуць ацэньваць неабходнасць далейшага лячэння, адзначае CBS. У верасні Байдэн таксама перанёс аперацыю па выдаленні раку скуры метадам Моса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула