БЕЛ Ł РУС

Лідары Еўропы падтрымалі ідэю Трампа, што лінія фронту павінна быць адпраўной кропкай для перамоваў Украіны і Расіі

21.10.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Еўрапейскія лідары падтрымалі прапанову Трампа пра тое, што лінія фронту «павінна стаць адпраўным пунктам для перамоваў» паміж РФ і Украінай Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх лідараў.

Лінія фронта па стане на 17 кастрычніка 2025 года. Ukraine.liveuamap.com

«Мы рашуча падтрымліваем пазіцыю прэзідэнта Трампа аб неабходнасці неадкладнага спынення баявых дзеянняў і пра тое, што цяперашняя лінія судакранання павінна стаць адпраўной кропкай перамоваў. Мы, як і раней, прыхільныя прынцыпу недапушчальнасці змены міжнародных межаў сілай», — адзначаецца ў заяве.

У заяве гаворыцца, што тактыка РФ па зацягванні перамоваў «раз за разам паказвае, што Украіна — адзіны бок, сур'ёзна настроены на мір».

Еўрапейскія лідары таксама заявілі, што распрацоўваюць меры па выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў, каб Украіна «атрымала неабходныя рэсурсы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула