БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўвёў абавязковую маркіроўку кожнага ювелірнага вырабу

21.10.2025 / 17:37

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім у краіне ўводзіцца абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года.

Ілюстрацыйны здымак

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, увядзенне маркіроўкі мае на мэце забяспечыць законнасць абароту ювелірных вырабаў і абараніць спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў.

Маркіроўка будзе прымяняцца ў наступных выпадках:

пры вырабе ювелірных вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў);

пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі для далейшай рэалізацыі;

пры вывазе ў дзяржавы, з якімі ёсць пагадненні аб узаемным прызнанні сродкаў ідэнтыфікацыі.

Указ таксама вызначае пералік вырабаў, якія можна не маркіраваць, і ўстанаўлівае спосабы нанясення сродкаў ідэнтыфікацыі. Падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула