Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра
Парыжская пракуратура агучыла суму шкоды ад крадзяжу з галерэі Апалона ў Луўры, перадае Le Monde.
Галерэя Апалона ў Луўры, адкуль былі скрадзеныя каштоўнасці. Скрыншот з відэа: акаўнт Луўра ў ютубе
Па словах пракурора, куратар з Луўра ацаніў страчаныя каштоўнасці ў 88 мільёнаў еўра.
Гэта «надзвычай уражваючая» сума, але, дадала пракурор, яна «не супастаўляльная» з гістарычнай шкодай.
Яна таксама заўважыла, што злачынцы не змогуць зарабіць такія грошы, калі раскруцяць ці пераплавяць каштоўнасці.
Па словах пракурора, расследаванне працягваецца, «устаноўленыя асобы чатырох чалавек, якія прысутнічалі на месцы здарэння, аднак няма ўпэўненасці ў тым, што не было групы, якая магла б ім дапамагчы»,
Спецыялістка не выключыла, што рабаўнікам маглі дапамагчы супрацоўнікі музея.
19 кастрычніка ў парыжскім Луўры адбылося дзёрзкае абрабаванне, злачынцы збеглі.
Рабаўнікі выкарыстоўвалі аўтавышку і выразалі вокны балгаркай. Яны праніклі ў галерэю Апалона праз будынак, дзе праходзілі будаўнічыя работы.
Чытайце таксама:
Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА
Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра
Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці