БЕЛ Ł РУС

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію

22.10.2025 / 7:5

Nashaniva.com

На вайне ва Украіне загінуў Сяргей Сімакоў.

Сяргей Сімакоў паспеў адзначыцца ў чорным спісе ў асіповіцкім пабліку ў 2023 годзе — хлопцу прыпісвалі махлярства, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Ужо ў 2024 годзе Сяргей пазіраваў у вайсковай форме расійскага наёмніка — пазыўны выбраў «Бульбаш».

Загінуць ён мог яшчэ ў красавіку гэтага года (а, можа, нават і папярэдняга), як вынікае з каментарыяў пад яго фота, але ўкраінскі праект датай прызнання яго загінулым называе 5 чэрвеня 2025 года.

У любым выпадку не стала яго ў зусім маладым узросце — 23—24 гадоў.

У Беларусі ён працаваў у МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула