БЕЛ Ł РУС

19‑гадовая самакатчыца выплаціць 3000 рублёў штрафу за траўму 72‑гадовага пенсіянера на вакзале ў Мінску

22.10.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Выпадак на чыгуначным вакзале адбыўся ў красавіку.

19‑гадовая дзяўчына на электрасамакаце ледзь не збіла пенсіянера ў пешаходным тунэлі на чыгуначнай станцыі «Мінск — Пасажырскі». Потым паміж імі ўзнікла слоўная сварка.

Дзяўчына ўдарыла пенсіянера ў тулава, той страціў раўнавагу і ўпаў на бетонную падлогу, піша «Мінская праўда».

Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому левай сцёгнавай косці. Была заведзена крымінальная справа;

У судзе самакатчыца віну прызнала і раскаялася ў здзейсненым. Ёй далі штраф 70 базавых велічынь (2 940 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула