БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр у выніку выбуху на заводзе ў Чалябінскай вобласці вырасла да дзевяці

23.10.2025 / 6:54

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр у выніку выбуху на заводзе ў Капейску вырасла да дзевяці, пяць чалавек параненыя, паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Чалябінскай вобласці Аляксей Тэкслер.

«На месцы пажару ліквідавана адкрытае гарэнне, ажыццяўляецца праліўка. Адразу пасля гэтага выратавальнікі прыступяць да разбору завалаў. На месца будуць накіраваны адпаведныя сілы і сродкі», — напісаў ён.

Учора вечарам паведамлялася, што ўкраінскія дроны атакавалі завод «Пластмас» у Капейку Чалябінскай вобласці за 2000 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Гэта прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці зброі і боепрыпасаў. Праўда, мясцовыя ўлады адмаўляюць, што гэта быў прылёт беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула