БЕЛ Ł РУС

ЕС зацвердзіў 19‑ы пакет санкцый супраць Расіі

23.10.2025 / 9:53

Nashaniva.com

Еўрасаюз раніцай 23 кастрычніка канчаткова зацвердзіў 19‑ы пакет санкцый супраць Расіі.

Thierry Monasse/Getty Images

«Рады паведаміць, што Рада зацвердзіла 19‑ты пакет санкцый», — адзначылі ў каментары «Еўрапейскай праўдзе».

Пашыраецца экспартная забарона на прамысловыя тавары, як соль, каўчук, будаўнічыя матэрыялы, тэхналагічныя тавары.

Пашыраюцца крытэрыі ўнясення ў санкцыйныя спісы партоў у трэціх краінах, якія ўдзельнічаюць у перавозцы БПЛА і ракет у Расію ці абыходзе нафтавых санкцый.

Уводзіцца новы механізм абмежавання перамяшчэння расійскіх дыпламатаў у ЕС з 3‑месячным пераходным перыядам.

Вызначаюцца новыя крытэрыі ўключэння ў санкцыйныя спісы ў сувязі з удзелам у выкраданні акупацыйнай уладай РФ украінскіх дзяцей.

Пашыраецца забарона на прадастаўленне паслуг у сферы ШІ, складаных камп’ютарных тэхналогій, камерцыйных касмічных паслуг. Наданне РФ любых паслуг, якія яшчэ не забаронены санкцыямі, патрабуе папярэдняга ўзгаднення.

Дадаткова, еўрапейскім аператарам будзе забаронена прадастаўляць паслугі, звязаныя з турызмам у Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула