БЕЛ Ł РУС

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў

23.10.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Ніхто не пацярпеў.

У Магілёўскім раёне, у вёсцы Гаі, якая знаходзіцца за 10 кіламетраў ад абласнога цэнтра, уначы на склад ААТ «Магілёўскія насенні траў» завітаў нечаканы госць.

Падчас начной змены ў цэх, вароты якога былі адчыненыя з боку лесу, зайшоў дарослы лось з вялізнымі рагамі.

Супрацоўнікі прадпрыемства не разгубіліся і здолелі сфатаграфаваць звера.

Пасля таго, як лось правёў невялікі агляд тэрыторыі склада, ён пакінуў памяшканне і пайшоў назад у лес. Паведамляецца, што ні жывёле, ні работнікам прадпрыемства ніякай шкоды зроблена не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула