БЕЛ Ł РУС

«Вельмі цяжкая фінансавая нагрузка». Беларуская чыгунка атрымае адтэрміноўкі па крэдытах

23.10.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову, якая прадугледжвае аказанне дзяржаўнай падтрымкі Беларускай чыгунцы. Пра гэта расказаў журналістам начальнік БЧ Валерый Вярэніч, піша БелТА.

Фота: LookByMedia

Валерый Вярэніч патлумачыў, што БЧ не прасіла выдзялення новых сродкаў. Ідзе гаворка пра падаўжэнне тэрміну пагашэння па раней узятых крэдытах. «Ёсць пэўная сума, якую трэба аддаць за 5 гадоў. Гэта для нас вельмі цяжкая фінансавая нагрузка», — дадаў ён. Справа ў тым, што зараз перавозачная дзейнасць БЧ прыносіць прыбытак, але яго недастаткова для таго, каб закрыць усе абавязацельствы па крэдытах, якія браліся да гэтага. «Мы папрасілі падсунуць тэрміны яшчэ на 5 гадоў — да 2035 года», — распавёў Валерый Вярэніч.

Адпаведна зменшыцца фінансавая нагрузка па вяртанні крэдытаў, а вызваленыя cродкі можна будзе ўкласці ў рамонт, інфраструктуру, развіццё. Крэдыты раней браліся на куплю рухомага складу, электрыфікацыю — рэалізацыю вялікіх інфраструктурных праектаў. «Укладваючы сродкі ў вытворчасць, мы разумеем, што далей можам зарабіць», — падкрэсліў начальнік БЧ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула