У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя
У Мінску міліцыя затрымала 27‑гадовага мужчыну, які голым прабегся па Нямізе. Супраць хлопца завялі крыміналку, з ім запісалі «пакаяннае відэа».
Мужчына растлумачыў, што зняў адзенне, прабегся і «крычаў нік блогера», спрабуючы выканаць умовы конкурсу. Ён прынёс прабачэнні «грамадству і ўсім, хто бачыў» ягоны ўчынак.
Гэты «перформанс» стаў часткай чэленджа, абвешчанага трэш-блогерам Мелстроем (Андрэем Бурымам, ураджэнцам Гомеля). Ён паабяцаў купіць кватэры пераможцам конкурсу, умовай якога з'яўляецца рэклама яго канала ў трэш-стылістыцы, якая набярэ не менш за мільён праглядаў.
Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера, іх дзеянні кваліфікуюцца як хуліганства, несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы ці нават пашкоджанне маёмасці.