БЕЛ Ł РУС

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту

23.10.2025 / 18:43

Nashaniva.com

«Наперадзе ўсё самае цяжкае», — піша рэсурс з нагоды інфармацыі пра адмену саміту ў Будапешце і аднаўленне продажу ўзбраення Украіне.

Горад Канстанцінаўка ў Данецкай вобласці, наступствы расійскіх бамбёжак. Фота Oleg Petrasiuk Ukraine's 24th Mechanized Brigade via AP

«На фоне навіны пра старт новых продажаў амерыканскага ўзбраення Украіне Трампам, магу толькі сказаць, што трэба ў самыя кароткія тэрміны ўзмацніць пастаўку гуманітарнай дапамогі на фронт і падрыхтавацца, наперадзе ўсё самае цяжкае», — піша канал «Белорусскій сіловік».

«Белорусскій сіловік» — гэта канал, звязаны з лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, які працуе перадусім на расійскую аўдыторыю. Ён падтрымлівае вайну і распальвае варожасць да ўкраінцаў і краін Захаду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула