БЕЛ Ł РУС

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло

23.10.2025 / 21:39

Nashaniva.com

У асноўным святло знікла ў мікрараёнах горада.

Дзяржынск без святла. Скрыншот з відэа: «Мінская праўда»

Цяпер няма святла на вуліцах Ціхай, Пратасава, Мінскай і ў раёне Макаўчыцаў, піша «Мінская праўда».

У раённай бальніцы таксама няма святла. Генератары ўключыліся для забеспячэння электрычнасцю аддзялення рэанімацыі. Поўны блэкаўт ахапіў таксама аўтазаправачную станцыю на выездзе ў бок Мінска.

Акрамя таго, без святла засталіся шэраг вёсак у раёне.

Як распавялі ў Стаўбцоўскім РЭС, цяпер да ліквідацыі аварыі прыцягнутыя тэхнічныя спецыялісты і аператыўныя выязныя брыгады. Прычыны адключэння электраэнергіі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула