БЕЛ Ł РУС

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 

24.10.2025 / 7:12

Nashaniva.com

У кватэру шматпавярховага дома ў падмаскоўным Краснагорску заляцеў беспілотнік, паведаміў кіраўнік Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў.

Гэта адбылося каля чатырох гадзін раніцы па маскоўскім часе.

Па яго звестках, пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзіця. Чатыры пацярпелыя былі шпіталізаваныя з аскепкавымі раненнямі, дзіця — з вывіхам калена.

Пашкоджаны тры кватэры, каля 70 жыхароў дома эвакуяваныя, са спасылкай на аператыўныя службы паведамляе ТАСС.

Момант выбуху трапіў на камеры вонкавага назірання. Ударнай хваляй у кватэры выбівала шкло, з фасада дома падалі кавалкі дэкаратыўнай абшыўкі. Мяркуючы па фота, выбухам таксама была выбіта вонкавая сцяна ў адным з пакояў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула