БЕЛ Ł РУС

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ

24.10.2025 / 7:27

Nashaniva.com

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ, які планавалася прафінансаваць за кошт прыбыткаў ад замарожаных расійскіх актываў.

Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер. Фота: Florian Gaertner/Photothek via Getty Images

Лідары ЕС адклалі разгляд пытання да снежня і пахавалі надзеі ўкраінскага ўрада атрымаць сродкі ў пачатку 2026 года, піша Financial Times.

Лідары 26 краін ЕС (Венгрыя ўстрымалася) папрасілі Еўрапейскую камісію «як мага хутчэй прадставіць варыянты фінансавай падтрымкі на аснове ацэнкі фінансавых патрэбаў Украіны», але фармальна не падтрымалі наданне крэдыту пад заклад замамарожаных расійскіх актываў.

На саміце ў Бруселі прапанову адносна выкарыстання прыбыткаў ад замарожаных актываў РФ (каля 190 мільярдаў еўра) для фінансавання маштабнага крэдыту Украіне сустрэла супраціў з боку Бельгіі.

Паколькі пераважная большасць гэтых актываў захоўваецца ў цэнтральным дэпазітарыі Euroclear, які размешчаны ў Бруселі, Бельгія баіцца стаць галоўнай мішэнню для юрыдычных пазоваў і фінансавых контрмер з боку Расіі.

«Мы прынялі ключавое палітычнае рашэнне забяспечыць поўную фінансавую падтрымку Украіны для пакрыцця яе патрэбаў у 2026 і 2027 гадах», — заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, адзначыўшы пры гэтым наяўнасць «тэхнічных пытанняў», якія яшчэ патрабуюць вырашэння.

Прэм’ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер заявіў, што яго краіне патрэбна абсалютная яснасць адносна прававой асновы такога кроку і патэнцыйных рызык для еўра, а таксама гарантыі ад іншых краін, што грошы могуць быць вернутыя пры неабходнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула