БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле

24.10.2025 / 9:1

Nashaniva.com

Гэта, магчыма, будзе зроблена для барацьбы з наркакартэлямі.

Фота ілюстрацыйнае

ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні, прысвечаным разгляду прамежкавых вынікаў абвешчанай Белым домам «вайны з наркакартэлямі».

Раней Трампа пыталі, ці хацеў бы той змены рэжыму ў Венесуэле.

«Мы пра гэта не гаворым», — адказваў прэзідэнт ЗША. «Але мы гаворым пра тое, што ў [Венесуэле] прайшлі выбары, якія, мякка кажучы, былі вельмі дзіўнымі», — Трамп, маючы на ўвазе прэзідэнцкія выбары летась і абвінавачванні ў фальсіфікацыі вынікаў.

Тэлекампанія CNN паведамляла, спасылаючыся на крыніцы, што Трамп разглядае мноства варыянтаў нанясення ваенных удараў па наркакартэлях, якія дзейнічаюць у Венесуэле, уключаючы магчымы ўдар па цэлях унутры краіны ў рамках больш шырокай стратэгіі, накіраванай на паслабленне прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры.

У пачатку верасня ЗША нанеслі ўдар па судне ў міжнародных водах, якое, як заявіў Трамп, перавозіла наркотыкі ў паўднёвай частцы Карыбскага мора. Загінулі 11 чалавек, судна затанула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула