БЕЛ Ł РУС

СК пачаў спецвытворчаць супраць былога дырэктара алімпійскага цэнтра па фрыстайле

24.10.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Вадзіма Крывашэева, які да 2020 года быў дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК. Судзіць яго будуць завочна.

Вадзім Крывашэеў. Фота: tribuna

Паведамленне пра спецыяльную вытворчаць супраць Вадзіма Крывашэева з'явілася ў тэлеграм-канале СК.

Яго абвінавачваюць у: 

Да верасня 2020‑га Вадзім Крывашэеў некалькі гадоў займаў пасаду дырэктара РЦАП па фрыстайле. З установы яго звольнілі за «праваленую ідэалагічную працу» — вядомыя фрыстайлісты Аляксандра Раманоўская і Дзмітрый Дашчынскі, а таксама трэнер зборнай Мікалай Казека выказалі незадаволенасць гвалтам з боку сілавікоў пасля падзей 9‑-11 жніўня таго года.

З 2021 года Крывашэеў жыве ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула