БЕЛ Ł РУС

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў

24.10.2025 / 22:20

Nashaniva.com

Цяпер сацсеткі няма ў спісе рэсурсаў з абмежаваным доступам у Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак: Укантакце

Што стала прычынай таго, чаму «Укантакце» блакавалі, дагэтуль невядома.

Пра блакаванне «Укантакце» стала вядома ўвечары 24 кастрычніка. Рашэннем КДБ сайт унеслі ў спіс для рэсурсаў з абмежаваным доступам.

Не працавала толькі desktop-версія сацсеткі, мабільная праграмка «Укантакце» працягвала адчыняцца.

Прэс-служба сацсеткі паведаміла, што кампанія «вывучае сітуацыю» і робіць усё неабходнае, каб аднавіць доступ да платформы ў Беларусі, аднак не раскрыла прычыны, па якіх адбылася блакіроўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула